По́тра ’сумесь ячнай саломы і сена’ (Сцяшк. Сл.), лотра, путра ’пацяруха’: ceno перасохла, і багато лотры насыпалосо (Мат. Гом., ТС). Утворана ад паце́рці (< по- і це́рці, гл.), параўн. пацяру́ха, по́труха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прале́сак ’сцежка, паласа паміж лесам’ (Касп.), проле́сак ’пералесак’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. проле́сок ’доўгая прагаліна ў лесе’, укр. пролі́сок ’прагаліна, паляна’, польск. przelasek ’лясок сярод поля’. Конфіксны дэрыват пра- + ‑ак адлес.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысляпі́ць (прысьляпі́ць) ’прываражыць, прычараваць’ (пух., З нар. сл.), прысляпі́цца ’прыстаць, прычапіцца’ (Жд., Мат. Гом.; люб., Жыв. НС). Да ляпіцца, ліпнуць (гл.) пад уплывам фразеалагізма сляпіцаю лезці (у вочы) ’нахабна, назойліва лезці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мочалка ’падліўка’ (нараўл., Мат. Гом.), ’смажанае сала’ (ТС). Да мача́нка (гл.). Націск на мо‑ і ‑л‑ пад уплывам мочала (гл.). Сюды ж мо́чэло ’смажанае сала ці што іншае для мачання’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́дліца 1 ’мялка’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. międlica ’тс’. г
Мядлі́ца 2 ’мятліца, метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (рагач., Мат. Гом.). Да мятліца (гл.). Мена т > д выклікана звонкасцю санорных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надоясь ’учора’ (Мат. Гом.), надось ’надоечы’ (Ян.), рус. надысь. Можа паходзіць ад розных зыходных форм: *опъду/ oribda, *onogbdy/‑day *oribgbdy/‑day гл. анагдысь (параўн. ESSJ SG, 2, 535; Фасмер, 3, 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наські 1 ’таварыскі’ (Ян.), наській ’нашага краю, нашага звычаю, наш’ (Нас.), ’наш, свой’ (Бяльк., Мат. Маг.). Гл. на́скі.
На́ські 2: на́ські велікдзень ’наўскі вялікдзень, чацвёрты дзень велікоднага тыдня’ (ТС). Гл. на́ўскі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Луна́вы ’блізарукі’ (браг., Мат. Гом.) утворана ад луна́ 1 пры дапамозе суф. ‑ав‑ы (як дзіра́вы, ласка́вы). Матывацыя: пры месячным светле прыходзіцца прыглядацца (як блізарукі), каб пабачыць, разглядзець больш дробную рэч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малака́н ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (гом., Кіс., б.-каш., Мат. Гом.). Рус. перм., гом. молока́н ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малако (гл.). Аб суфіксе ‑ан гл. Сцяцко (Афікс. наз., 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамента́льны ’вельмі хуткі, імгненны’ (ТСБМ). З рус. моментальный ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 77). З рус. мовы пранікла і маме́нтам ’тс, мігам, умомант’ (докш., Янк. Мат.; калінк., З нар. сл.). Да момант (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)