Вы́дубіць ’вырабіць скуру’ (БРС, КТС, Янк. I); ’выцягнуць, вывалачы’ (Янк. I, Мат. Гом.). Гл. дубіць. Другое значэнне, відавочна, з’яўляецца семантычным запазычаннем з польск.; параўн. wydębić ’дабыць, атрымаць што-небудзь з цяжкасцю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)