Луна́вы ’блізарукі’ (браг., Мат. Гом.) утворана ад луна́ 1 пры дапамозе суф. ‑ав‑ы (як дзіра́вы, ласка́вы). Матывацыя: пры месячным светле прыходзіцца прыглядацца (як блізарукі), каб пабачыць, разглядзець больш дробную рэч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)