Ла́скавы, ла́скывый, ла́скавенечкій ’ветлівы, далікатны ў абыходжанні’, ’мяккі, лагодны’, ’літасцівы, дабрадушны’, ’поўны ласкі, пяшчотны’ (Нас., Шат., Бяльк.; мсцісл., Нар. словатв., ТСБМ), ласка́вы ’пяшчотны’, ’дабрадушны, ветлы чалавек’, ’рахманы’, ’ліслівы’ (Сл. паўн.-зах., Мал., КЭС, лаг.), ласка́вы хлеб ’дарэмнае ўтрыманне да смерці’ (КЭС, лаг.). Націск на пачатковым складзе пад уплывам рус. мовы (ла́сковый), якое, паводле Сабалеўскага (Лекции, 81), мае ‑о‑ гістарычна няправільнае: ёсць ст.-рус. ласкавъ (XIII ст.). Тое ж у Фасмера, 2, 462. Прасл. laskavъ ’той, хто праяўляе любоў’ > ’які лашчыцца, ліслівы’ (Слаўскі, 5, 25). Да ласка (гл.). Сюды ж ласкаве́й ’зручней’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)