Маракава́ць1 ’разумець, разбірацца ў якой-небудзь складанай справе, абдумваць што-небудзь’ (ТСБМ, Чач., Шат.), рус. арханг., перм. морокова́тьдумаць, разумець, кеміць’. Звязана чаргаваннем галосных з мере́кать ’кеміць’ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 657), мере́чить ’надумваць нешта благое’, якія да прасл. merk‑/mьrk‑.

Маракава́ць2 ’крыўдзіцца, крыўдаваць, злавацца, наракаць’ (ТСБМ, Шат., Сцяц.; бар., Хрэст. дыял.; мін. дзярж., КЭС; слонім., Нар. словатв.), марокаваць ’скардзіцца’ (КТСБМ, Якуб Колас). Укр. морокува́ти ’злавацца, бурчэць на каго-небудзь’, рус. перм. морока́ться ’скардзіцца, выклікаць незадавальненне’, польск. marykować, (a)marykować, marakować ’лемантаваць, наракаць, маркоціцца, шкадаваць’. Паводле Варш. сл. (2, 890), дапускаецца магчымасць запазычання з с.-лац. amaricare ’дакучаць’ < лац. amārico ’рабіць горкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск. dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел. ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл. *dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бляды́ ’бледны’ (БРС, Шат.), бляды ’тс’ (Яўс.; без націску). Укр. бліди́й, рус. дыял. бледо́й (звычайна бле́дный), польск. blady, чэш. bledý, ст.-слав. блѣдъ, балг. бле́ден, серб.-харв. бле̑д і г. д. Прасл. blědъ і, магчыма, blědьnъ. І.‑е. форма, мабыць, *bhlǝid‑os. Параўн. ст.-англ. blât ’бледны’, ням. blaß ’тс’, ст.-в.-ням. bleiʒa ’бледнасць’ і г. д. Гл. Бернекер, 60; Траўтман, 34; Праабражэнскі, 1, 31; Фасмер, 1, 173; Слаўскі, 1, 34; Брукнер, 28; Шанскі, 1, Б, 136–137; Рудніцкі, 147; БЕР, 1, 54–55. Гл. яшчэ бледны. Параўн. яшчэ ст.-бел. блядый (< польск. blady, гл. Булыка, Запазыч.). Можна думаць, што бля́ды ’бледны’ (Нас.) таксама паланізм (націск!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казе́ліць, у выразе казеліць вочы ’скасавурыўшыся, пільна ўглядацца ў каго-н., што-н.’ (БРС, ТСБМ, Касп.; полац., Нар. лекс.), казерыць вочы ’тс’ (КЭС., лаг.; Шат.). Дакладныя адпаведнікі ў іншых мовах нам невядомыя; што ж датычыцца наогул утварэння дзеясловаў такога тыпу, можна прывесці польск. koźlić (czoło) ’хмурыць і да т. п.’, рус. дыял. козиться ’злавацца; паводзіць сябе высакамерна; пазбягаць людзей і інш.’, козлиться ’ўпірацца, упарціцца’, літ. ožiúotis ’тс’. Метафара ў разглядаемым выпадку відавочная; што ж датычыцца словаўтварэння, то для формы казеліць можна думаць пра аснову казёл‑, адносна казерыць — меркаваць або аб наяўнасці экспрэсіўнага дэрывата з ‑р‑ суфіксацыяй ад каза, або аб уплыве такой суфіксацыі на асноўную форму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кало́дачка ’каленца (у сцябле)’ (бяроз., Шатал.), ’сустаў’ (там жа). Адносна семантыкі параўн. ілюстрацыю да першага значэння: «На соломынэ аж тры колодычкы вырослі» (с. 70). Паводле Цыхуна (вусн. паведамл.), тут перанос ад першапачатковага калода ’трубка, сцябліна ў злакавых’. Да матывацыі параўн. калена як ’патаўшчэнне, вузел на сцябліне’ і ’частка сцябліны паміж патаўшчэннямі’. Прыклады адпаведных утварэнняў: калена ’сустаў пальца рукі’, і на той жа тэрыторыі (бяроз.) «жыта пошло ў каленцы». Зыходзячы з прыведзеных фактаў, менш верагодна думаць аб першаснасці значэння ’сучляненне як патаўшчэнне’. Паводле першага тлумачэння назва матывуецца звычайнымі пераносамі ў межах устаноўленай (і ўжо дыфузнай) семантыкі; калі ж прыняць другую версію, цяжка абгрунтаваць яе з боку семантыкі. Параўн. яшчэ інфармацыю па калода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адхілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

1. Падацца, нахіліцца ўбок; адхінуцца. Бацюшка адхіліўся ў другі бок і, каб не прыкмеціў Пётра, перажагнаўся. Чарот.

2. Збіцца, адысці ад прамога кірунку, ухіліцца ад галоўнага. — Куды ж мы адхіліліся? Дзе ж тут гумно? — раздумліва спытаў Лясніцкі. Шамякін. За гэту бамбёжку Косця атрымаў ад.. начальства вымову — ён адхіліўся ад маршруту. Навуменка.

3. Адгарнуцца, адсланіцца. Пачуліся крокі. Фіранка адхілілася, і ў бакоўку глянула гаспадыня. Пестрак.

4. перан. Пакінуць займацца чым‑н., думаць, гаварыць пра што‑н., перакінуўшы ўвагу на што‑н. іншае, заняўшыся чым‑н. іншым; адысці ўбок. Ну, не буду вам расказваць пра тыя дзівы, якія я ўбачыў назаўтра, бо тады я адхілюся ў бок ад галоўнага. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

1. Змена існуючага грамадска-палітычнага ладу або ўрада сілай. Дзяржаўны пераварот. Рэвалюцыйны пераварот. Палітычны пераварот.

2. Рэзкі паварот, карэнныя змены ў развіцці, ходзе чаго‑н. Пераварот у навуцы. Тэхнічны пераварот. □ З’яўленне такога натоўпу зрабіла ў доме цэлы пераварот. Колас. І вось за адзін вечар адбыўся цэлы пераварот, адчуў Віця, што цяпер не толькі пра свае клопаты думаць трэба. Нядзведскі.

3. Спец. Фігура вышэйшага пілатажу, пры якой самалёт пераварочваецца ў паветры. Зрабіўшы правы, пасля левы віражы, Крывахіж паправіў на плячах лямкі парашута.. І пайшлі перавароты, пасля пятля... Алешка. // Гімнастычная фігура, пры якой цела гімнаста пераварочваецца ў паветры.

•••

Дварцовы пераварот — насільная змена манарха, кіраўніка дзяржавы сіламі прыдворных груп высокапастаўленых асоб без ўдзелу народных мас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сумне́нне ’няўпэўненасць; няпэўнасць, недавер’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел. сумненье (XV ст., КГС). Укр. сумні́ння, рус. сомне́ние*сумнѣние, куды была ўведзена прыстаўка со‑ з ц.-слав.Фасмер, 3, 716), стараж.-рус. сумьнѣние, польск. sumienie, ст.-польск. sǫmnienie, пазней sumnienie, балг. съмне́ние ’сумненне, падазрэнне’, ст.-слав. сѫмьнѣние ’тс’. З першаснага *sąmnienie, аддзеяслоўнага дэрывата ад прасл. *sǫmьněti ’мець сумненне, працівіцца, супраціўляцца’, параўн. укр. сумни́тися, ст.-рус. сумьнѣтися, ст.-польск. sǫmnieć się ’сумнявацца’, серб.-харв. súmnjati ’сумнявацца, падазраваць’, якое ад прасл. *sǫmьną, дэрывата ад прасл. *sъ‑mьnětiдумаць; сумнявацца, падазраваць’; гл. сум (Бязлай, 3, 31; Борысь, 586; Фасмер, там жа; ЕСУМ, 5, 474–475). Басай–Сяткоўскі (Słownik, 350) бачаць тут кальку лац. con‑scientias‑umnienie. Параўн. сумна1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́рны1 ’гаротны, сумны’ (БРС). Гэта слова ў такім значэнні не сустракаецца ў іншых слав. мовах. Яго няма ў аглядзе Трубачова (Эт. сл., 7, 57–58), дзе разглядаецца матэрыял усіх слав. моў. Таму можна думаць, што гэта самастойнае ўтварэнне на бел. глебе ад го́ра (< прасл. *gorʼe ’гора, бяда і да т. п.’).

Го́рны2 ’фанабэрысты, выхвальны’, ’прыгожанькі, прыгожы’ (КЭС). Рус. дыял. гордно́й, го́рдный ’горды’, горно́й, го́рный ’тс’, польск. garny ’горды, пераборлівы’, серб.-харв. гр́дан, гр̑дан (у розных значэннях) і г. д. Прасл. *gъrdьnъjь, якое з’яўляецца вытворным пры дапамозе прыметнікавага суфікса *‑ьnъ ад прасл. прыметніка *gъrdъ. У бел. мове (як і некаторых іншых слав.) адбылося спрашчэнне кансанантнай групы ‑рдн‑ > ‑рн‑. Агляд форм, семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булд-. Аснова, якая выступае ў шматлікіх утварэннях (параўн., напр., булдава́, булды́р, булдо́ўка, булды́га і г. д.). Паколькі гукаспалучэнне булд‑ не можа быць спрадвечна славянскім (бо *buld‑ для прасл. мовы немагчымая рэч, а штосьці тыпу *bulьd‑, *bulъd‑ давесці таксама немагчыма; іначай, але непераканаўча, аб аснове булд‑ гл. Праабражэнскі, 1, 52–53; Фасмер, 1, 238: пад булды́га, булы́га), то, зыходзячы з паралеляў тыпу булдава́|булава́, трэба думаць пра яго другаснае паходжанне шляхам кантамінацыі: балд‑а × бул‑ава > булд‑ава і г. д. (дарэчы, пытанне аб слав. паходжанні асновы балд‑ ставіць Шанскі, 1, Б, 22–23). Варыянт бульд‑ (параўн., напр., бульды́р) узнік ужо на аснове булд‑ пад уплывам такіх слоў, як бу́лькаць і да т. п. (бульды́р ’бурбалка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)