Булдоўка ’расліна Nuphar luteum Sm., гарлачык жоўты’ (Інстр. II, Кіс., там і крыніцы). Паколькі расліна мае «пузатыя» кветкі, то яна часта носіць назвы тыпу ба́нька (< ба́нька ’пузатая пасудзіна’), глечыкі, кушынкі, жбанкі (гл. пад банька і іншыя падобныя назвы). У дадзеным выпадку выступае аснова булд-, якой часта называюць пузатыя, круглыя, выпуклыя прадметы (гл. булд-, булдава́, булды́га, булды́р, бульды́р). Параўн. яшчэ назвы кветак тыпу булдоўнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)