Бу́лькаць (Шат., БРС), бульката́ць ’булькаць’. Рус. бу́лькать, укр. бу́лькати, булькота́ти, булькоті́ти, польск. bulgotać, bulkotać, bełkotać, чэш. blkotati, ням. дыял. bulken і да т. п. Гукапераймальнае. Слаўскі, 1, 30, 50; Брукнер, 20; Фасмер, 1, 240; Праабражэнскі, 1, 53; Шанскі, 1, Б, 225; Рудніцкі, 251. Сюды ж бу́лька (Клім.), бу́льхаўка (Сцяшк.), укр. бу́лька ’бурбалка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)