Мазлі́вы ’маркі, які лёгка пэцкаецца’ (ТСБМ; дзярж., Жыв. сл.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы маз‑ і суф. ‑лів‑ы. Аднак тураў. мазлі́ву мае іншую семантыку — ’капрызны, спешчаны’ (ТС). Гл. маза2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намазклі́вы ’ўпарты’ (браг., рэч., Мат. Гом.), параўн. укр. палес. намазкліва, намбзклювата, намосклювата, намизкувата (Полесский этнолингвистический сборник. M., 1983, 191). Няясна, магчыма, да мазацца ’капрызнічаць, песціцца’, миза ’капрызніца, песта’, мазлівы ’капрызны, спешчаны’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пані́ч, ‑а, м.

1. Сын пана; малады пан. Даўно схавалі ў склепе пана, паніч стаў за гаспадара. Дубоўка.

2. Разм. Спешчаны чалавек; беларучка. — Збераце камсамольскі сход.. Каго-каго, а разбэшчаных панічоў трэба караць. Карпаў.

3. толькі мн. (панічы́, о́ў). Абл. Тое, што і павой. Па-ранейшаму цвілі пад вокнамі чырвоныя вяргіні, высокія панічы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляда́чы ’слабы, кволы; благі, дрэнны, нізкай якасці, сапсаваны; гультай; непрыстойны, нягодны, гадкі; неўрадлівы; непрадукцыйны; капрызны, спешчаны; пераборлівы на яду’ (Нас., Гарэц., Мал., Сцяшк., Янк. БП, ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Ян., Жд. 1; стаўб., З нар. сл.; пін., мазыр., Жыв. сл.). Утворана ад ляда́шчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́за1 ’каламазь’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑а (Слаўскі, SP, 1, 59). Да ма́заць (гл.).

Ма́за2 ’капрызніца, песта’ (ТС). Утворана аналагічна, як папярэдняе. Параўн. яшчэ палес. ма́зя ’тс’, ’плакса’; тураўск. мазаны ’збалаваны, спешчаны’ (ТС) адпавядае чэш. mazna ’распешчаная жанчына’, серб.-харв. ма́зница ’тс’, чэш. rozmazlenec ’пястун’. Як і чэш., палес. лексемы — да ма́заць, чэш. mazati se з экспрэсіўным адценнем, серб.-харв. ма́зити ’патураць’, ’ліслівіць, дагаджаць’. Сюды ж ма́зацца ’песціцца, капрызіць’, ма́заць ’патураць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня1, ня‑ня ’выгукі, якімі падзываюць сабаку’ (ТС), ня‑ня‑ня ’падзыўныя для кароў’ (ДАБМ, камент. 895), укр. ня, ня‑ня ’падкліканне сабакі’. Відаць, «спешчаны» варыянт да на, на‑на ’тс’ (гл.), параўн., аднак, балг. дыял. нё‑не ’падзыўныя для каровы ці вала’.

Ня2 ’не; хіба’ (Касп.), ’не; няўжо’: ня ты ня ведыіш (Бяльк.). З не (не-) у выніку якання і адсячэння другой часткі ў няво́, няго́ ’тс’, параўн. смал. ня ’тс’: ня у вас нет? (СРНГ), маг. ня не, якое Карскі (2–3, 83) тлумачыць па-руску ’ужели нет?’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясля́к (песля́къ) ’стары грыб; старэча’ (Нас.), песля́к ’стары грыб’ (Дабр.), песлячо́к ’дзядок (пра хлопца); слабы, нядужы’ (Нас.). Паводле Мяркулавай (Очерки, 188), утворана ад пес (гл.) па ўзору іншай назвы грыбоў — казля́к (ад казёл) са значэннем ’дрэнны, неядомы грыб’, параўн. рус. пе́сьи гу́бы, сюды ж, магчыма, і славен. pěšak ’стары грыб’. Для значэнняў ’слабы, нядужы’ можна дапусціць утварэнне ад пе́стлівыспешчаны, распешчаны’ (Ласт.): пяс(т)ляк, параўн. і польск. pieskliwy, pieśćliwy ’тс’. Нельга выключыць таксама сувязь з серб.-харв. песичаво ’слабое, якое не расце (пра дзіця)’, балг. пе́сец, песи́ца ’хвароба дзяцей, пры якой яны слабеюць і пакрываюцца шэрым пушком’, якія народная этымалогія звязвае з пес (БЕР, 5, 186–187).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́ік, ліда́ік, ліда́ек, ляда́йка, ляда́шка ’сімптом ванітаў, непрыемнае, пакутлівае адчуванне перад ванітаваннем, моташнасць’, ліда́шна, лідаі́шна, ліда́шта ’моташна’, ляда́ча ’млосна, дрэнна’, лядае́к, лядая́к ’цяжка, невыгодна, нязручна’, ляда́ко ’дрэнна’, ляда́ка ’тс’, шчуч. ’непагадзь, вельмі дрэннае надвор’е’ (Мядзв., Мікуц., Касп., Шат., Бяльк., Мат. Маг., Яўс., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; бялын., Янк. Мат.). Сюды ж прыметнікі: ляда́кі, ляда́йкі, ляда́ікі ’дрэнны, нізкай якасці; пусты, непаслухмяны, абы-які’, ’паганы, сярдзіты’, ’плаксівы (дзіця)’, ’слабы, нездаровы’, ’брыдкі, непрыстойны, спешчаны’, ’нікуды не варты’ (Булг., Мікуц., Жд. 1, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Запазычана са ст.-польск. leda jak ’абы-як’, якое складаецца з прасл. lěda ’толькі, абы’ (польск. lada > бел. леда) і jako ’як’ > jaki ’які’. Паланізмам лічыў гэту лексему і Шатэрнік (151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясту́нспешчаны, раздураны хлопчык’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Варл., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы воўк (у мове паляўнічых)’ (Арх. Федар.; Варл.; віл., смарг., брасл., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы мядзведзь, што застаўся пры матцы’ (Арх. Федар., прыпіска Пяткевіча), ’мядзведзь, які даглядае дзяцей чужой мядзведзіхі’ (Шымк. Собр.), ’аднагадовы мядзведзь, што даглядае за малымі мядзведзянятамі’ (Мядзв.), пестун ’распешчанае дзіця’ (Касп., Бяльк.), укр. песту́н, пісту́н ’выхавальнік; песта’, рус. песту́н ’выхавальнік’, польск. piastun ’служка, што даглядае панскіх дзяцей; выхавальнік’, чэш. pěstoun ’выхавальнік, апякун; настаўнік; захоплены якой-небудзь справай чалавек’, в.-луж. pěston ’абаронца, апякун’, славен. pestȗn ’выхавальнік’, ст.-слав. пестоунъ ’тс’. Прасл. *pestunъ, вытворнае ад *pěstati або *pěstiti (гл. песціць), *pěstovati (гл. пеставаць), далей звязаных з *pěstъ ’таўкач, мяла’, што вобразна перадаюць падкідванне дзіцяці на руках (Варбат, Slavia, 63, 137–139, з літ-рай версій). Пра сувязь з пясць (“часто поднимать ребенка пястью, т. е. нянчить”) гл. Шымкевіч, Покажчик, 228. Гл. таксама Бязлай, 3, 29; Шустар-Шэўц, 2, 1059; ESJSt, 11, 639. Адносна спецыяльнага ўжывання ў мове паляўнічых: “Паводле народнага веравання — старыя ваўкі трымаюць пры сабе леташняе ваўчаня малых ваўчанят даглядаць, якога завуць пястун” (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)