Пясць ’кісць рукі’ (ТСБМ, Нас., Стан., Ласт.), сюды ж пясць, пя́стка ’жменя’ (даўг., Сл. ПЗБ; віц., Шн.), укр. пʼясть ’кісць рукі; кулак’, рус. пясть ’кісць рукі’, польск. pięść ’кулак’, чэш. pešt ’тс’, славац. päsť ’тс’, в.-луж. pjasć ’тс’, н.-луж. pěsć ’тс’, палаб. pǫst ’тс’, славен. pẹ̑št ’кулак; прыгаршчы’, серб.-харв. пе̂ст, пе̏ст ’кулак’, балг. пе́стник ’кулак’. Прасл. *pęstь ’кулак; сціснутыя пяць пальцаў рукі’, далей звязваюць з і.-е. *penku̯e ’пяць’ (Сной₂, 508; Фасмер, 3, 424). Роднаснае ст.-в.-ням. fūst ’кулак’, ням. Faust ’тс’, ст.-англ. fyst ’тс’, гл. Траўтман, 218; Шустар-Шэўц, 2, 1072. Сумнеўная сувязь з пядзя (гл.), літ. kùmstė ’кулак’, якую дапускае Брукнер (412); гл. пярэчанні ў Фасмера (там жа), Скока (2, 645). Агляд версій гл. ESJSt, 11, 642.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)