Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фа, нескл., н. (спец.).

Чацвёрты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

фабрыка, , ж.

Прамысловае прадпрыемства з машынным спосабам вытворчасці.

  • Кандытарская ф.
  • Ф. дзіцячых цацак.

|| прым. фабрычны, .

  • Ф. гудок.

фабрыкаваць, ; незак.

  1. Вырабляць што-н. фабрычным спосабам (уст.).

  2. перан. Рабіць што-н. у вялікай колькасці і няякасна або распаўсюджваць што-н. ілжывае, фальшывае (неадабр.).

    • Ф. дакументы.
    • Ф. злосныя плёткі.

|| зак. сфабрыкаваць, .

|| наз. фабрыкацыя, і фабрыкаванне, .

фабрыкант, , м.

  1. Уладальнік фабрыкі.

  2. перан. Той, хто фабрыкуе (у 2 знач.) што-н. (неадабр.).

    • Фабрыканты няпраўды.

|| ж. фабрыкантка, .

|| прым. фабрыканцкі, .

фабрыкат, , м. (спец.).

Гатовы прадукт прамысловай вытворчасці.

фабрычны, .

  1. гл. фабрыка.

  2. Выраблены на фабрыцы, не саматужна.

    • Фабрычная шафа.
  3. Такі, дзе ёсць фабрыка; прамысловы.

    • Ф. гарадок.

фабула, , ж. (кніжн.).

Сюжэтная аснова літаратурнага твора, дзе храналагічна паслядоўна адлюстроўваюцца жыццёвыя падзеі, учынкі герояў і іх лёс.

|| прым. фабульны, .

фаварыт, , м.

  1. Той, каму спрыяе высокапастаўленая асоба, улюбёнец уплывовай асобы.

  2. У спорце: конь, коннік і каманда, якія маюць найбольшыя шансы на першынство.

|| ж. фаварытка, .

|| прым. фаварыцкі, .

фагатыст, , м.

Музыкант, які іграе на фагоце.

фагот, , м.

Драўляны духавы язычковы музычны інструмент нізкага тэмбру ў выглядзе доўгай канічнай трубы.

|| прым. фаготны, .