Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чу́дно нареч. цудо́ўна.

чудно́ нареч., разг. дзі́ўна;

чудно́й дзі́ўны; (чудаческий) дзіва́цкі.

чу́дный цудо́ўны.

чу́до ср. (мн. чудеса́)

1. цуд, род. цу́ду м.; (диво) дзі́ва, -ва ср.;

соверши́ть чу́до зрабі́ць цуд;

чу́дом спасти́сь от сме́рти цу́дам вы́ратавацца ад сме́рці;

каки́м-то чу́дом не́йкім дзі́вам (цу́дам);

чудеса́ герои́зма цу́ды гераі́зму;

чу́до иску́сства, те́хники цуд маста́цтва, тэ́хнікі;

2. в знач. сказ. дзі́ва, дзі́ўна;

э́то про́сто чу́до! гэ́та про́ста дзі́ва!;

чу́до, что дзі́ва (дзі́ўна), што;

чу́до-богаты́рь цу́да-во́лат;

чудеса́ в решете́ цу́ды ў рэ́шаце.

чудо́вище ср., прям., перен. пачва́ра, -ры м. и ж.; (страшилище) страшы́дла, -ла ср., страхо́цце, -цця ср.;

чудо́вищно нареч., разг. жахлі́ва; жу́дасна; страшэ́нна;

чудо́вищность

1. пачва́рнасць, -ці ж.; страшэ́ннасць, -ці ж.;

2. жахлі́васць, -ці ж.; жу́даснасць, -ці ж.; страшэ́ннасць, -ці ж.; см. чудо́вищный;

чудо́вищный

1. пачва́рны; страшэ́нны;

2. перен., разг. (ужасный) жахлі́вы; (жуткий) жу́дасны; (большой, страшный) страшэ́нны.

чудоде́й (кудесник) уст. вядзьма́р, род. ведзьмара́ м.; вядзьма́к, род. ведзьмака́ м., чараўні́к, -ка́ м.