Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спроси́ться

1. (попросить разрешения) спыта́цца, папыта́цца (у каго);

ушёл не спрося́сь пайшо́ў не спыта́ўшыся;

2. безл. / с тебя́ (с него́) спро́сится з цябе́ (з яго́) бу́дуць спаганя́ць (спаго́няць).

спросо́нок и спросо́нья нареч., разг. спрасо́нку.

спроста́ нареч.

1. (не подумав) разг. зду́ру, не паду́маўшы;

2. (без особого умысла) разг. незнаро́к;

3. (без особых усилий) прост. лёгка, про́ста так.

спрофили́ровать сов., спец. спрафілява́ць.

спро́шенный

1. (тот, к которому обратились с вопросом) спыта́ны, запыта́ны;

2. (попрошенный) папро́шаны;

3. (вызванный) вы́кліканы; (позванный) паклі́каны; (потребованный) запатрабава́ны; см. спроси́ть 1, 2, 4.

спружи́нить сов. спружы́ніць.

спрут зоол. спрут, род. спру́та м.

спры́гивание саска́кванне, -ння ср.;

спры́гивать несов. саска́кваць;

спры́гнуть сов. саско́чыць, мног. пасаска́кваць.