Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вры́тый уко́паны, мног. паўко́пваны;

вры́ть сов. укапа́ць, мног. паўко́пваць;

вры́ться

1. (рылом — о животных) уры́цца;

2. (вкопаться) укапа́цца.

вряд ли, уст. вряд нареч. наўра́д ці; (навряд) наўра́д;

вряд ли ему́ э́то уда́стся наўра́д ці гэ́та яму́ ўда́сца;

— Он успе́ет? — Вряд ли Ён паспе́е? — Наўра́д.

всади́ть сов., в разн. знач. усадзі́ць; (вонзить, воткнуть — ещё) уваткну́ць, мног. паўтыка́ць, убі́ць, мног. паўбіва́ць;

всади́ть топо́р в де́рево усадзі́ць (убі́ць) сяке́ру ў дрэ́ва;

всади́ть пу́лю в деся́тку усадзі́ць ку́лю ў дзяся́тку;

всади́ть де́ньги зря усадзі́ць гро́шы дарэ́мна;

всади́ться разг. усадзі́цца; уваткну́цца, мног. паўтыка́цца, убі́цца, мног. паўбіва́цца.

вса́дник ко́ннік, -ка м.; ве́ршнік, -ка м.;

вса́дница ж. жанчы́на-ко́ннік, жанчы́на-ве́ршнік;

вса́днический ист. / вса́дническое сосло́вие сасло́ўе ко́ннікаў (ве́ршнікаў).

вса́женный в разн. знач. уса́джаны; уваткну́ты, мног. паўтыка́ны, убі́ты, мног. паўбіва́ны; см. всади́ть;