Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вполза́ние

1. упаўза́нне, -ння ср.;

2. (наверх) успаўза́нне, -ння ср.;

вполза́ть несов.

1. упаўза́ць;

2. (наверх) успаўза́ць;

вползти́ сов.

1. упаўзці́;

2. (наверх) успаўзці́.

вполнака́ла нареч. напаўнака́лу.

вполне́ нареч. ца́лкам, зусі́м;

вполне́ удовлетвори́ться отве́том ца́лкам задаво́ліцца адка́зам;

вполне́ взро́слый челове́к зусі́м даро́слы чалаве́к.

вполоборо́та нареч. напаўпаваро́та.

вполови́ну нареч., уст., прост. напалаві́ну, напало́ву.

вполприщу́р нареч. прыжму́рыўшыся.

вполпути́ нареч., разг. напаўдаро́зе.

вполпья́на́ нареч., прост. падвы́піўшы.