Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вороти́тьI сов. (возвратить) разг. вярну́ць.

вороти́тьII несов., прост.

1. (поворачивать) паваро́чваць; (сворачивать) зваро́чваць;

2. (распоряжаться) варо́чаць, ару́даваць;

нос вороти́ть нос адваро́чваць (ад каго);

с души́ воро́тит з душы́ ве́рне.

вороти́ться сов., разг. вярну́цца, мног. паваро́чацца.

воротни́к каўне́р, род. каўняра́ м.;

воротнико́вый каўняро́вы;

воротничо́к уменьш. каўне́рык, -ка м.

воро́тный / воро́тная ве́на анат. варо́тная ве́на.

ворото́к техн. калаўро́цік, -ка м.

воро́тца мн., уменьш. варо́тцы, -цаў, бра́мка, -кі ж., ве́снічкі, -чак ед. нет.

во́рох м., в разн. знач. ку́ча, -чы ж.;

во́рох новосте́й перен. ку́ча наві́н.