Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сличи́тельный параўнава́льны, звяра́льны;

сличи́ть сов. параўнава́ць, зве́рыць.

сли́шком нареч. зана́дта, заду́жа, залі́шне; (очень) ве́льмі;

сли́шком мно́го нали́ли воды́ зана́дта мно́га налілі́ вады́;

не сли́шком приле́жно не ве́льмі стара́нна;

э́то уж сли́шком гэта ўжо зана́дта.

слия́ние ср.

1. (действие) зліццё, -цця́ ср.;

2. (место соединения рек) суто́ка, -кі ж.

слобода́ слабада́, -ды́ ж.;

слобо́дка слабо́дка, -кі ж.;

слободско́й слабадскі́;

слобожа́нин слабаджа́нін, -на м.;

слобожа́нка слабаджа́нка, -кі ж.

слова́к слава́к, -ка м.