Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

виноку́ренный вінаку́рны, бро́варны;

виноку́рный вінаку́рны;

виноку́рня ж., уст. вінаку́рня, -ні ж., бро́вар, -ра м.

виноторго́вец м. гандля́р віно́м;

виноторго́вля ж. ві́нны га́ндаль, га́ндаль віно́м.

виноче́рпий уст. віначэ́рп, -па м.

винтI м.

1. шру́ба, -бы ж.;

2. (парохода, самолёта) вінт, род. вінта́ м.; (самолёта — ещё) прапе́лер, -ра м.

винтII карт. вінт род. вінта́ м.

ви́нтик м., уменьш. шру́бка, -кі ж.;

у него́ ви́нтика не хвата́ет у яго́ клёпкі не стае́; у яго́ не ўсе до́ма.

винти́тьI несов. круці́ць, шрубава́ць.