Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

usłać

зак.

1. услаць;

usłać drogę kwiatami — услаць дарогу кветкамі;

2. паслаць (пасцель)

usłany

усланы; засланы;

być ~m różami — быць усланым ружамі

usłuchać

зак. паслухаць, паслухацца

usługa

usług|a

ж.

1. паслуга;

oddać ~ę — зрабіць паслугу (ласку);

~i konsumpcyjne — спажывецкія паслугі;

~i publiczne — грамадскае абслугоўванне;

korzystać z usługa — карыстацца паслугамі;

świadczyć ~i — аказваць паслугі;

2. абслугоўванне, паслугі;

~a błyskawiczna — тэрміновае выкананне;

~i bukieciarskie — аздабленне (афармленне) букетаў

usługiwać

незак. абслугоўваць; прыслужваць;

usługiwać do stołu — прыслужваць за сталом

usługowy

usługow|y

які абслугоўвае;

punkt (zakład) ~y — прадпрыемства службы быту; прадпрыемства бытавога абслугоўвання;

działalność ~a — сфера абслугоўвання

usłużność

ж. паслужлівасць

usłużny

паслужлівы

usłużyć

зак. зрабіць паслугу

usłyszeć

зак. пачуць, учуць;

źle usłyszeć — недачуць; дрэнна пачуць;

usłyszeć przypadkiem — пачуць выпадкова (незнарок; ненаўмысна)