Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

намаганне, напружанне, натуга; высіленне, высілак, натужанне (разм.)
намер, замер, думка, задума, задуманае, замысел, намысел, рашэнне, план, мэта; прыцэл, разлік, замах (перан.)
намервацца, мерыцца, думаць, меркаваць, мецца, меціцца, меціць, цэліцца, нацэльвацца, парывацца, памыкацца, збірацца, рашаць, планаваць, праектаваць; замахвацца (перан.) □ мець намер, строіць планы, мець на мэце, ставіць мэту, ставіць за мэту
намнога, значна, куды
намякаць; хіліць, заікацца, ківаць (перан.)