Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

назад, у адваротны бок □ на задні план
назаўсёды, назаўжды, навечна, навекі, навек, павек; зусім, назусім (разм.); наўсягды (абл.) □ на век вечны, на векі вечныя, да веку вякоў, на ўсё жыццё
назва, найменне, празванне, імя, прозвішча, псеўданім, званне, годнасць, загаловак, шыльда, тэрмін, тытул; прозва, мянушка, мянюшка (разм.)
назвацца, назваць сябе, назваць сваё імя, адрэкамендавацца
назола; смала, слата (перан.)