мовазнаўства, лінгвістыка
Verbum
анлайнавы слоўнікСлоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
могілкі, магілкі (абл.), пагост / каля царквы: цвінтар; могільнік, магільнік (разм.); кладзішча (абл.); клады (абл. мн.)
можна, магчыма, льга □ пад сілу
мокры, змакрэлы, змоклы, змочаны, замочаны, намоклы, намочаны, памочаны, прамоклы, абмоклы / ад расы: росны, расяны, аброшаны, зарошаны, абраселы □ хоць круці, хоць выкручвай
морг, трупярня; мярцвецкая (разм.); пакойніцкая (абл.)
морда, мыса, мыза; пыса (разм.)
мост / цераз дарогу, вуліцу: віядук / часовы плывучы: пантон
моцны, трывалы, нязносны, магутны; волатаўскі (паэт.); вечны, жалезны, сталёвы (перан.)
мошка, казюрка, кузурка, казюлька, казюля