Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мабыць, мусіць, можа, можа быць, магчыма, мажліва, пэўна, напэўна, няйначай, няйнакш, відаць, відавочна; здаецца, бадай, мо (разм.); відочна, здэцца, знаць, мусібыць (абл.) □ не выключана
маг, факір, фокуснік
магазін, крама / універсальны: універмаг / кніжны: кнігарня / прадуктовы: гастраном (разм.) / дзе прадавалі спіртныя напіткі: манаполька (разм., уст.)
магчы, прымець □ мець магчымасць, быць у сілах
магчымасць, мажлівасць, рэальнасць, шанс, шанц; дарога, гарызонт, перспектыва (перан.)
маёмасць, багацце, скарб, набытак, пажыткі, рэчы, інвентар; дабро, дабытак, нажытак, барахло, манаткі, бэбахі, мэтлахі (разм.); маетнасць (абл.)
маёнтак, двор
мазаць, націраць; шмараваць (разм.)
мазоль; муляк (абл.)
май; травень (уст.)