Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гармата / з доўгім ствалом: пушка / з кароткім ствалом: марціра / страляе навясным агнём: гаўбіца / зенітная: зенітка (разм.) / страляе на далёкую адлегласць: дальнябойка (разм.)
гармонік; трохрадка, хромка (разм.)
гарняк, шахцёр / здабывае вугаль: вуглякоп (уст.) / здабывае руду: рудакоп (уст.)
гартаць, перагортваць, лістаць, пералістваць
гаршчок / з чыгуну: чыгун; гарнушак (разм.); саган, казан (абл.)
гарышча, гара, вышкі (мн.), падстрэшша, паддашак
гарэць / ярка: палаць, палыхаць / вялікім полымем: шугаць / слаба: курэць