Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гразь; балота (разм.); каша, калатуша (перан.)
грамада, натоўп, гурт, чарада, кампанія, скопішча; талака, купа, купка, ватага, арава (разм.); брація (разм. жарт.); шаць, хеўра (разм. зняваж.); гурма (абл.); дружына, куча, кучка, гурба, кагал, капэла, рой, арда (перан.) / рабаўнікоў, забойцаў: банда
грамадзянін, падданы
граната; лімонка (разм.)
граніца, мяжа, рубеж, кардон (разм.)
грашыць, блюзніць, блюзнаваць
гром / удар: пярун; грымоты (мн., разм.)
грудзі / жаночыя: бюст / у каня: персі
грузіць; ладаваць (разм.)
грэбень, грабянец, расчоска; загладуха (разм.)