Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бразгаць; бразгатаць, бразгацець, звякаць (разм.)
бразготка, браскотка, брашчотка, трашчотка
брама; вароты, весніцы (мн.)
брахаць, гаўкаць, цяўкаць, залягацца, екатаць, яхкаць □ залівацца брэхам
браць, забіраць, падбіраць, адбіраць; грабастаць (разм.); грэбці, заграбаць, аграбаць, рваць, вырываць, драць, здзіраць, лупіць, хапаць, захопліваць, падхопліваць, лапаць, цягнуць, гарнуць, вывуджваць (перан., разм.); чэрпаць (перан., выс.)
брыдкі, непрыгожы, непрыстойны, агідны; гідкі (абл.); вульгарны, нецэнзурны (кніжн.); брудны (перан.)
брэх; гаўканне, звяга (разм.); ях (абл.)