Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

беднасць, бяднота, галеча, галота, убогасць, убоства, жабрацтва, нястача, безграшоўе; недастача, нястаткі, недастаткі (разм.); галытва (абл.); торба (перан.)
бедната, галота, голь; галайстра (разм.)
бедны, небагаты, голы, збяднелы, згалелы, агалелы, незаможны, убогі, жабрацкі; галапузы (разм.); сярмяжны (перан.)
безнадзейны, непапраўны; адпеты, прапашчы, апошні (разм.)
бервяно, пень, калода, кругляк; бярно (абл.)
бесклапотны, бестурботны, легкадумны
беспадстаўны, несправядлівы, неабгрунтаваны, негрунтоўны, беспрычынны, бяздоказны, дарэмны
беспакарана; так (разм.)
беспарадак, непарадак, неразбярыха, блытаніна, сумбур, хаос, бедлам, бязладдзе, разладдзе, рэзрух, анархія; базар, пагром, каша (перан.)
бесперапынна, безупынна, няспынна, несупынна, безупынку, без спыну, нястрымна, неўгамонна, бясконца, без канца, несціхана, неўціхана, не сціхаючы, нязмоўчна, няўмоўчна, бесперастанку, беспярэстанку, бесперастання, безустанку, не перастаючы; без аддухі, запар, заложна (разм.)