Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мсцівец, помснік
муж; мужык, чалавек (разм.); гаспадар (перан.)
музыкант / у аркестры: аркестрант; музыка (разм.)
мука, мліва / вышэйшы гатунак пшанічнай: крупчатка / дробна змолатая, прасеяная: пытлёўка
мулка, цвёрда
мускул, цягліца, біцэпс
мыліца; куля (абл.)
мыцца, умывацца, абмывацца / пагружаючыся ў ваду: купацца
мэбля, абстаноўка
мядзведзь; мішка, таптун (разм.)