Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

клоп; блашчыца (абл.)
клопат, дакука, турбота; турбацыя, турбатня, марока, важданіна, важданне, вазня, мітрэнга, амбарас (разм.); рупесак, фатыга, небыт (абл.); камень (перан.)
клуб; слуп, хмара, воблака (перан.)
клубок, пачынак
клунак, клумак
ключ / прымітыўны: адмычка
кляваць, брацца
клямка, ручка
кляпаць, адбіваць
кнігаўка, каня; кніга (абл.)