Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

буякі, дурніцы
бык, бугай / вылегчаны: вол
быльнік, быльнёг
быццам, быццам бы, бы, нібы, нібыта, як, як быццам, як бы, што, усё роўна як, накшталт
быць зняволеным; сядзець, адседжваць (перан., разм.)
быць карысным □ прыносіць карысць, ісці на карысць
быць павінным, мусіць
быць падобным, паказваць, нагадваць, пайсці, змахваць, удацца
бюракрат, фармаліст; службіст, законнік, чынуша, кручкатвор, кручок (разм.); чыноўнік, канцылярыст (перан.) □ чарнільная душа, канторскі пацук
бягун, спрынтэр