Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

настаць, прыйсці, надысці, наступіць, насунуцца, нахапіцца, прыспець; выбіць (перан.)
настойлівы, напорысты, упарты, валявы, няўмольны; настырны (разм.); нязломны, няўломны (перан.)
настрой, самаадчуванне, самапачуццё, дух, гумор; самапачуванне (разм.)
наступны, далейшы, чарговы
насцярожыцца; наструніцца (разм.) □ навастрыць вушы
наткнуцца, напаткнуцца, натрапіць, узбіцца; наскочыць, лучыць, налучыць (разм.); напароцца (перан., разм.)
нахабнік, грубіян; хам, хамула (разм. зняваж.)
нацягваць, напінаць
начлег, начоўка
начоўкі, ночвы