Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

авадзень; здрок (абл.)
авангард, перадавы атрад
аванс, задатак
аварыя, крушэнне, катастрофа
агарод, гарод, грады (мн.); капуснікі (абл. мн.)
агароджа, агарожа, загарад, загарадзь, загарадка, загародка, загарода, загарада, згарода, абгародка, плот, паркан, тын, частакол / мураваная: мур / плеценая: пляцень, плетнік / з жэрдак: жардзянік / з дошчачак: штыкетнік / з расліннасці: жываплот
агародніна, гародніна, зеляніна
аглядваць, аглядаць, азіраць
агонь, полымя, пажар; жыжа (дзіц.)
агулам, агульна; скопам, без разбору (разм.)