Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

абстрактны, адцягнены
абцас, каблук; шпількі (мн., разм.)
абшар, прастор, прастора, прасцяг, абсяг, прыволле, раздолле, разлегласць, разлог, далягляд, даль, далеч, далячынь, шырыня, шыр, бязмежжа, бязмежнасць, бясконцасць, бяскрайнасць, неагляднасць; бязмер, бязмер'е, пространь (абл.)
абы, толькі б
абыякава, раўнадушна, безуважна, безудзельна, бесклапотна, бестурботна, бесцікаўна, незацікаўлена, адчужана, няўцямна, бясстрасна, спакойна, апатычна, усё роўна, хоць бы што; хоць бы хны, напляваць (разм.) □ ні холадна ні горача, скрозь пальцы, спусціўшы рукавы
абы-дзе, дзе-небудзь; дзе папала, усё роўна дзе (разм.)
абяззброіць, раззброіць
абязлюдзець, апусцець
абяцанне, слова, зарок, гарантыя; абяцанка, абяцанка-цацанка, посул, бажба (разм.); абавязацельства, запэўненне, запэўніванне (кніжн.); прысяга, клятва (выс.)
аб'есціся, пераесці; абжэрціся (разм.)