Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вір, водаварот
вісельня, шыбеніца; віселіца, вісельніца (разм.)
вітацца, кланяцца; здароўкацца (разм.); рукацца (абл.) □ падаваць руку
вітаць; прывячаць (паэт.)
вобмацкам, навобмацак, усляпую; наманы (абл.)
вогнішча, агонь, касцёр; цяпло (абл.); цяпельца (абл. памянш.)
водбліск, водсвет, адценне, блік; зайчык (перан.)
водпуск, адпачынак, адгул, пабыўка
возчык, вазак, падводчык, ездавы, фурман, рамізнік, кучар, вазніца; вознік, фурманшчык (разм.)
войска, армія, узброеныя сілы, ваенныя сілы / пераважна з добраахвотнікаў, дапаможнае, у ваенны час: апалчэнне, полчышчы; салдаты (уст.); раць (паэт.); арда (зняваж.)