вечарэць, цямнець, цямнецца, змрачнець, змяркацца, шарэць; сутонець, сутанець, сутоньвацца (абл.) □ брацца на вечар, брацца на змярканне
Verbum
анлайнавы слоўнікСлоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
веялка, арфа
вёска / вялікая: сяло / невялікая: засценак
віднецца, віднець, бачыцца, значыцца, вызначацца, праступаць, тырчаць / пра што-небудзь цёмнае: цямнець, цямнецца / пра што-небудзь высокае: высіцца; маячыць, вытыркацца (разм.); выглядваць, выглядаць, праглядаць, выдавацца, высоўвацца, свяціцца, красавацца, прасвечваць, вымалёўвацца (перан.) □ кідацца ў вочы
відушчы, зрачы
вілы (мн.) / набіраць гной: сахор
вільгаць, сырасць
вільготны, сыры, вогкі, воглы, волкі, мокры
віна, вінаватасць; правіннасць, правінка, правіна (разм.); грэх (перан.)
віноўнік, вінаваты, парушальнік