Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

малітоўнік, трэбнік / у католікаў: кантычка
малы, невялікі, небагаты, дробны, нязначны, мізэрны, абмежаваны, цесны; мініяцюрны (разм.); нізкі, сціплы, скупы, мікраскапічны, цацачны, партатыўны (перан.) □ як кот наплакаў
манастыр / каталіцкі: кляштар / вялікі, прывілеяваны: лаўра; абіцель (уст. царк.)
манах; чарнарызнік (разм.)
мара, мроя, летуценне; лятунак, кроза (паэт.); сон, казка (перан.)
маргарытка, стакротка
мардаты; мурлаты (разм.)
марна, дарэмна, дарма, бескарысна, безнадзейна, напуста, попусту, нанішто, нізавошта, без карысці; тунна (уст.); прахам, пылам-дымам (перан.) □ ні за што ні пра што, ні да чаго, на вецер, на ўзві-вецер, за бывай здароў, ні за нюх табакі, ні за панюх табакі, ні за грош, што кіем па вадзе, дзе там
марожанае / у шакаладнай глазуры: эскімо
марудзіць, кешкацца; бавіцца, валаводзіць (разм.); длубацца (абл.); цягнуць, спаць, чухацца (перан.) □ цягнуць валынку, цягнуць ката за хвост, круціць вала за хвост, спаць у шапку