Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

канікулы; вакацыі (уст.)
кантовы, гранёны
канчаць, заканчваць, завяршаць, давяршаць; закругляць, закругляцца (перан.) □ даводзіць да канца
канькі; нажавікі (разм.)
канюшня, стайня
канюшына / дзікая: дзяцеліна, дзяцельнік, дзяцельніца
капец, бурт
капітуляцыя, здача
капля, кропля; капка, крапка (разм.) / дажджу: дажджынка / расы: расіна, расінка / тлушчу на вадзе: скалка; пацерка, бісерына, градзіна (перан.)
капыл, калодка