Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бадзяга, туляга, блукалец; валацуга (разм.); бадзяка (абл.); цыган (перан.)
бадзяцца, туляцца, валачыцца, цягацца; басцяцца (абл.)
бакас, чэпік
бакенбарды, бакі; пэйсы, бакены (разм.)
балець, смылець, шчымець; садніць (абл.) / ад холаду: заходзіцца; ныць, пячы, гарэць, калоць, ламаць, тузаць, развальвацца (перан.)
балота, багна, дрыгва, твань; дрыгвянік, алёс (абл.) / мохавае: імшара, імшарына, імшарышча
баль, банкет, бяседа
бальніца, больніца / спецыяльная: лячэбніца / дзе вядзецца навуковая і навучальная работа: клініка / вайсковая: шпіталь, лазарэт
барабан, бубен / у афрыканцаў: тамтам
барабаншчык; бубнач (разм.)