Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

астатак, астача, рэшта
астыць, выстыць, прастыць, ахалодаць, ахаладзець; адубець, зледзянець (разм.)
асуджаць, судзіць, дакараць, бічаваць
асцярожна, спасцярожліва, насцярожана, засцярожліва, з асцярогай, беражна, абачліва, апасліва □ з аглядкай
атрута, яд
аўтаручка; самапіска (разм.) □ вечнае пяро
ахайны, дагледжаны, чысты, акуратны
ахалоджваць, халадзіць, студзіць, астуджваць; зябіць, сцюжыць (абл.)
ацэнка, характарыстыка, атэстацыя; абмалёўка (перан.)
ацяпляць, апальваць