Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

тут; гэтта (абл.)
тухнуць, патухаць, стухаць, затухаць, гаснуць, згасаць
тынк, атынкоўка
тыф / сыпны: сыпняк (разм.); тыфус (уст.)
тэлеграма / тэрміновая: маланка; дэпеша (уст.)
тэрмометр; градуснік (разм.)
уважліва, уважна, пільна, чуйна, таропка, нязводна, неадрыўна, не адрываючыся, унікліва; незмігутна, бачліва (абл.); напружана, сабрана, засяроджана (перан.) □ затаіўшы дыханне, стаіўшы дыханне, наставіўшы вушы, развесіўшы вушы, ва ўсе вушы, на ўсе вочы, у абодва вокі, разявіўшы рот
уводзіны, уступ
уволю, адволі, удосталь, дастаткова □ у дастатку, колькі хочаш, колькі ўлезе, па завязку, ад жывата, ад пуза
угаварыць, упрасіць; уламаць (разм.); умалёгаць (абл.)