Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

танны, недарагі, даступны; капеечны, грашовы, сходны (разм.)
тануць, тапіцца □ ісці на дно
танцаваць, скакаць, кружыць / пра вальс: вальсаваць; гоцаць, выкаблучваць (разм.); гуляць (абл.) □ кружыцца ў танцы
танцоўшчыца, балерына
таптаць, дратаваць
таргавацца, таргаваць, прыцэньвацца; цанавацца (разм.) □ сыходзіцца ў цане
таямніца, тайна, таемнасць, сакрэт; тайніца (разм.); загадка, ноч, пацёмкі (перан.)
твар, аблічча, фізіяномія; морда, мардасіна, абразіна, храпа, хара, лыч, рыла, пыса, мурло, чмыс (разм. зняваж.); лік (уст.); маска, партрэт (перан.)
тканіна, матэрыял, матэрыя / ільняная: палатно, порт / канапляная: зрабніна (разм.) / фабрычнай вытворчасці: крамніна, крам (разм.); мануфактура (уст.)
тлумачыць, растлумачваць, паясняць; інтэрпрэтаваць (кніжн.); асвятляць, разжоўваць (перан.)