Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

печ / пакаёвая: грубка / часовая жалезная: буржуйка (разм.)
пеша, пехатой, пешкі; пешаком, пехам, пешкам, пешадралам, пехадралам (разм.) □ сваёй парай
піла / вузкая ручная, невялікая: нажоўка
пісьменнік, літаратар, аўтар, мастак слова, майстар слова
пісьмо, ліст
піць; жлукціць (разм.); цягнуць, глушыць, куляць (перан.)
плакаць, рыдаць, прычытаць, прычытваць; галасіць, румзаць, хліпаць, хліпатаць, хлімкаць, усхліпваць, (разм.); крычаць, раўці, выць, скавытаць (перан.) □ заходзіцца плачам, заходзіцца ад плачу, ліць слёзы, аблівацца слязамі, залівацца слязамі, душыцца слязамі, душыцца ад слёз, душыцца плачам, разводзіць сырасць
плакса, піскун, румза, нюня (разм.)
плато, пласкагор'е
плаціна, грэбля, гаць; загата (абл.)