Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

патрэба, неабходнасць; надоба (разм.); дзірка (перан.)
патушыць, пагасіць, загасіць, задзьмуць / вадкасцю: заліць
паўзці / прыціскаючыся да зямлі: пластаваць (разм.)
пах, дух, духмень, духмянасць, арамат, водар
пахнуць, несці, цягнуць, тхнуць, патыхаць, духмяніцца, чадзіць / непрыемна: смярдзець / слаба: аддаваць; пахацець (разм.) □ біць у нос, даваць у нос
паход, марш
паходжанне; род, прырода, кроў (перан.)
пахучы, духмяны, душысты, араматны; пахкі, духавіты (разм.); водарны (абл.)
пацэліць, уцэліць, трапіць, папасці; угадзіць (разм.); накрыць (перан.)
пачынальнік, застрэльшчык, ініцыятар, піянер