Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

крычаць, гукаць, енчыць; гарлапаніць, гарланіць, галёкаць, раўці, верашчаць, дзерціся (разм.) □ дзерці глотку, рваць глотку, заходзіцца крыкам, заходзіцца ад крыку
крэпасць, цвярдыня, бастыён, цытадэль, рэдут, равелін, форт, акропаль
крэсіва, красала; красадла (абл.)
крэсла, фатэль / з пакатаю спінкай: шэзлонг
кубак, конаўка, карэц, кварта
кудахканне, кудахтанне, сакатанне
кудысьці, некуды, недзе, дзесь
кукарда; цэшка (абл.)
кульгавы, крывы
кульгаць, чыкільгаць, чыкіляць, чыкільгікаць, кандыбаць