Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паднябессе; паднеб'е (абл.)
паднявольны, нявольны, пад'ярэмны, ярэмны
падрабязнасць, дэталь, драбніца
падрыўнік, дыверсант
падхалім; падліза, падлізнік, угоднік (разм.); падпявала (перан., разм.)
пажаніцца; сысціся (перан.); пабрацца (разм.)
пажарышча, папялішча
пазбегнуць, устрымацца, ухіліцца, унікнуць; мінуць, абмінуць, абысці, адкруціцца, выкруціцца, адвязацца (перан.)
пазыка, крэдыт; пазычка (разм.)
паказвацца, дэманстравацца, экспанавацца