Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паводка, павадзь, разводдзе
павозка, воз, падвода, фурманка, калёсы, драбіны, параконка; дрында, калымага (разм.); калясніца (уст.) / для перавозкі людзей: каляска, пралётка, брычка, каламажка, двуколка, карэта, экіпаж, дыліжанс, кабрыялет, фаэтон, ландо, шарабан, рыдван, дрожкі; таратайка (разм.); лінейка (уст.) / для перавозкі грузаў: фургон, арба, мажара, кары, мары; фура (уст.)
павольна, паволі, спавольна, няскора, няспешна, непаспешліва, не спяшаючыся, няшпарка, нетаропка, памалу, ціха, паціху, цішком, марудна, ляніва; спакваля (разм.) □ абы-абы, ціхім ходам, нага за нагу, як не сваімі нагамі, як па смерць, на валах, абы дзень да вечара
павуцінне, павучынне (зб.), павуціна
павучаць, вучыць □ чытаць мараль, чытаць натацыю
павялічыць, пабольшыць, падвысіць, падбольшыць; падвоіць, патроіць (перан.)
паганяць, гнаць; нокаць, нукаць, панукаць, панукваць, турыць (разм.)
пагатоў, тым больш
пагражаць, гразіць; вісець, пахнуць (перан.)
падабацца, імпанаваць □ быць па душы, быць па сэрцы, быць да густу, быць па густу, быць пад густ