Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

краўчыха, швачка / высокай кваліфікацыі: мадыстка (уст.)
краявід, пейзаж, ландшафт; малюнак (перан.)
крок, ступа
кроква, ключ
кросны (мн.); ставы (мн., абл.)
кроў; юха, юшка (разм.)
круціцца, кружыцца, вярцецца / пра ваду: віраваць
крыўдзіцца, крыўдаваць, абражацца, наракаць; дзьмуцца, надзімацца (перан.) □ мець крыўду, быць у крыўдзе, насіць крыўду
крыўдна; горка, балюча (перан.)
крыху, крышку, трохі, злёгку, збольшага