Іжэ́гіні ’прыстасаванне для сушкі снапоў’ (ДАБМ, 789). І‑ пратэтычнае. Гл. жэгіні.
Іжэ́ўка ’від паляўнічай стрэльбы па месцы вырабу’ (Інстр. II). Кандэнсат двухкамплектнага словазлучэння іжэўская стрэльба з суф. ‑к‑а.