Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Тэ́хкацца экспр. ‘марудна рабіць што-небудзь’ (віл., Нар. сл.). Гукаперайманне, параўн. тохкаць ‘тахкаць, торгаць, стукаць’ (гл.), магчыма, з экспрэсіўнай зменай галоснага.

Тэ́хніка ‘сукупнасць прыёмаў і машын; навыкі дзейнасці’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Пятр.). Еўрапеізм, што распаўсюдзіўся з ням. Technik ‘тс’ у сярэдзіне XIX ст. Праз новалац. technika выводзіцца з грэч. τέχνη ‘майстэрства, уменне’ (Фасмер, 4, 54; ЕСУМ, 5, 563; Арол, 4, 69).

Тэ́хталь ‘від гульні ў карты’: гралі ў тэхталя (Я. Колас). Няясна; гл. наступнае слова.

Тэ́хціць ‘берагчы, складаць’ (Сцяшк. Сл.). Да тахціць, тохтаць, тухтаць ‘пакаваць’ (гл.), магчыма, з экспрэсіўнай перагаласоўкай галосных пад націскам. Гл. таксама тэхкацца ‘марудна рабіць што-небудзь’.