Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Пёк ’выпечка, (адно) печыва’ (Нас.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне. да пячы́ (гл.). Сюды ж пёкам ’настойліва, надакучліва’ (Нас.) — прыслоўе, утворанае з формы Тв. скл. адз. л. лексемы пёк.

Пёкаць 1 ’малаціць цэпам’ (Варл.). Да пе́каць 1 ’біць чым-небудзь’, ’біць увогуле’.

Пёкаць 2 ’гараваць, пакутаваць’ (Варл.). Да пе́каць 2 (гл.).

Пёкма: у выразе пёкма пячы́ ’вельмі, моцна’ (Нас.), ’пячы, не перастаючы’ (Касп.). Да пячы́ (гл.). Суф. ‑ма (паводле паходжання — канчатак назоўнікаў Тв. скл. парнага л.), утвараючы прыслоўі, далучаўся да займеннікаў, імёнаў і асабліва прадуктыўна да дзеясловаў альбо імёнаў, утвораных ад дзеяслоўных асноў: крычма крычэць, лежма, лёжма, сідзьма і да т. п.