Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Псі ’сабачы’ (Байк. і Некр.). З польск. psi ’тс’.

Псік ’выгук, якім адганяюць ката’ (ТСБМ, Мік., Мядзв., Нас., Янк. 1; в.-дзв., карэліц., Шатал.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), псі́каць, псі́кнуць ’сказаць, крыкнуць псік’ (Нас., ТСБМ). Гл. апсік.

Псі́кус ’стары сабака’, ’вымова’ (Нас.). З польск. psikus < psi kus ’свавольства’.

Псі́на ’пра сабаку, звычайна вялікага; пра пах сабакі, яго поўсці’; ’пра чалавека, які выклікае агіду, абурэнне’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’сабачае мяса’ (Нас., Растарг.), псі́ны ’сабачы’ (Нас., Бяльк.). Параўн. укр. пси́на ’сабака’, рус. пси́на ’тс’, польск. psina ’тс’, славен. psína ’сабачына’, дыял. ’злосць, здрада’: psina mu gieda iz oči. Вытворныя ад *pьsъ ’сабака’, параўн. Бязлай, Etyma, 160.

Псі́ніць ’намакаць да гніення, набываючы сіні колер’ (ТСБМ, Нас.). Ад псіна, псіны, гл. папярэдняе слова. Сувязь з сіні другасная.

Псінь ’гніль, гнілізна’ (Нас.), ’непрыемны (сабачы) пах’ (Нас., Нар. лекс., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад псіна або псіны (гл.).

Псіўлю́й ’купкоўка зборная, Dactylis glomerata L.’ (гродз., маг., Кіс.). Рус. песья трава ’тс’. Пачатак слова, магчыма, да польск. psiwy ’сабачы’, psi ’тс’, якія, паводле Банькоўскага (2, 957), ужываюцца ў назвах “дрэнных” раслін.

Псіх ’псіхічна неўраўнаважаны чалавек; псіхічна хворы’ (ТСБМ; клім., ветк., добр., ЛА, 3). Укр. псих ’псіхічна неўранаважаны чалавек’, рус. псих ’псіхічна неўраўнаважаны чалавек; псіхічна хворы’. Апошняе лічыцца крыніцай запазычання. Паводле Шанскага і Бабровай (260), слова з’явілася ў XX ст. у выніку скарачэння назоўніка психопа́т ’псіхічна хворы; які церпіць ад псіхічнага захворвання’. Гл. таксама ЕСУМ, 4, 622.

Псі́ца ж. р. ’сабака’ (Кос., Растарг.), псу́йка ’падла, псіна’ (ТС), псіца, невука ’пра старую жанчыну’ (Нас.), а таксама лисица‑псица (мін., Карскі, 1, 305). Параўн. укр. псиця, рус. дыял. псеца ’сучка’, славен. psica ’тс’. Дэрываты з розным суфіксальным афармленнем ад пёс (гл.).